1. Літургічны каляндар:
  • 21 лютага, пятніца – СВЯТА НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА – гэта галоўнае свята Кангрэгацыі сясцёр Аблічанак, якія працуюць у нашай парафіі. Кожны дзень перад св.Імшой молімся Навэнну;  таксама ў гэты дзень успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла;
  • 22 лютага, субота – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА, АПОСТАЛА.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. За прыбіранне ўчора капліцы. За спеў і службу Літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…