1. 26 лютага, серада – Серада Папяльцовая. Імша святая – у 17.30. Гэты дзень распачынае ў каталiцкiм Касцёле Вялікі Пост, які будзе доўжыцца 40 дзён. Адбудзецца пасыпанне галоў попелам. Серада Папяльцовая абавязвае католікаў трымаць сціплы пост: што да якасці (устрымаемся ад спажывання мясных прадуктаў) і што да колькасці (спажываем тры пасілкі – адзін да сыта, а два лёгкія).

 

  1. Заахвочваю, каб перажыць перыяд Вялікага Посту ў глыбокім паяднанні з Панам Езусам, які цярпеў за нашы грахі, памёр і паўстаў з мёртвых. Дапаможа ў гэтым чыстае сэрца – варта быць паспавяданым на пачатку Вялікага Посту. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:

–  Дарога Крыжовая будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і яшчэ адна Дарога Крыжовая будзе адпраўляцца  ў 20.00;

–   Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля св. Імшы на 11.00.

  1. 28 лютага, пятніца – пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая Марыі Сяліцкай.

 

  1. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша на 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…