- . Літургічны каляндар:
- 13 сакавіка (пятніца) – дзень малітвaў y iнтэнцыi Cвятога Aйца Францішка ў гадавіну aбрання (2013 г.).
- У нашай капліцы ў перыяд Вялікага Посту адпраўляюцца наступныя набажэнствы вялікапосныя:
Дарога Крыжовая:
– адпраўляецца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
– і яшчэ адна ў 20.00 спецыяльна для дзяцей і моладзі, а таксама для ўсіх, хто працуе да паздна;
Песні Жальбы:
– кожную нядзелю пасля св. Імшы на 11.00.
- У бліжэйшую пятніцу, 13 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядуць члены Рады парафіяльнай.
- У нядзелю, 29 сакавіка, пасля св.Імшы на 11.00, адбудуцца выбары новай Рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады. Прашу, каб усе парафіяне прынялі ўдзел у гэтых выбарах.
- . Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй вялікі ўсім, хто працаваў учора на тэрыторыі. Зрабілі шмат працы:
– прыбралі камяні і навялі парадак за вальерам сабакі;
– склалі і накрылі рубероідам дошкі;
– накрылі і ўмацавалі кучу свай;
– вывезлі кускі пліт;
– перакапалі і прыбралі каля крыжа.
дзякуй таксама за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…