1. Літургічны каляндар:
  • 16 сакавіка, панядзелак – Свята Гадавіны Пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску;
  • 19 сакавіка, чацвер УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Просім таксама гэтага Заступніка апекі над будаўніцтвам новагa касцёлa ў нашай парафіі.

 

  1. У нашай капліцы ў перыяд Вялікага Посту адпраўляюцца наступныя набажэнствы вялікапосныя:

Дарога Крыжовая:                                                                                              –  адпраўляецца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;                              –  і яшчэ адна ў 20.00 спецыяльна для дзяцей і моладзі, а таксама для ўсіх, хто працуе да паздна.

Песні Жальбы:

– кожную нядзелю перад св. Імшой на 11.00.

  1. У бліжэйшую пятніцу, 20 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзе ружа ружанцовая мужчын.

4.20-21 сакавіка ў парафіях і законных супольнасцях Мінска адбудзецца асаблівая малітва “24 гадзіны для Пана”. На дошцы аб’яў вывешаны дакладны расклад. Заахвочваю да чыннага ўдзелу ў малітве.

 

5.Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на CARITAS. Таксама можна прыносіць рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці да 29 сакавіка.

 

6.У сувязі з разпаўсюджваннем небяспечнай хваробы заахвочваем да  штодзённай малітвы на Ружанцы і ў пятніцу, 20 сакавіка захаваць пост сціслы на хлебе і вадзе.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
  2. 5. Дзякуй за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
  3. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…