1. Літургічны каляндар:
  • серада, 25 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВEСТАВАННЯ ПАНА. Пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2015 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт. Заахвочваю, каб як мага больш парафіянаў далучыліся да гэтай акцыі ратавання ненароджаных дзетак.

 

  1. У нашай капліцы ў перыяд Вялікага Посту адпраўляюцца наступныя набажэнствы вялікапосныя:

Дарога Крыжовая:

–  адпраўляецца кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;

–  і яшчэ адна ў 20;

Песні Жальбы:

– кожную нядзелю пасля св. Імшы на 11.00.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…