- Наступная нядзеля, 5 красавіка, гэта Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Літургія распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы – гэта першая нядзеля месяца, св. Імша будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанца. Змена таямніц Ружанца.
- Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
– Дарога Крыжовая – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і ў 20.00; – Песні Жальбы – у кожную нядзелю перад св.Імшой на 11.00.
- Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
- У нашай краме парафіяльнай можна набыць “вербачкі” і іншыя рэчы: свечкі, святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні. Ахвяры, складзеныя за іх, прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла, складзеныя на мінулым тыдні. 7. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: тым, хто прыбіраў ўчора капліцу, хто па традыцыі засланіў крыжы ў капліцы фіялетавым палатном, зрабіў прыгожыя вербачкі. Дзякуй за спеў, службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…