- Заўтра другі дзень Святаў – Велікодны панядзелак. Св. Імшa ў 17.30. Праз увесь тыдзень перад св. Імшой адпраўляем Навэнну да Божай Міласэрнасці.
- У наступную нядзелю, 19 красавіка ў нашай капліцы св.Імшы у 10.00 і 17.00;
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Сардэчна дзякую ўсім, хто дапамагаў у прыгатаваннях і перажывнні Трыдуума Пасхальнага. Дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…