- 1. Сёння Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленьнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што кожны, хто сёння прыме святую Камунію, адмовіць Вяночак да Божай Міласэрнасці – зможа атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.
- Літургічны каляндар:
- 21 красавіка, аўторак – успамін св. Анзэльмa, біскупa і доктарa Касцёла;
- 23 красавіка, чацвер – успамін св. Юрыя, мучанікa; альбо – успамін св. Адальбэртa (Войцехa), біскупa і мучанікa.
Гэта імяніны Яго Святасці Папы Францішка і біскупа Юрыя Касабуцкага – памятаем у малітве аб ободвух імянінніках;
- 25 красавіка, субота – СВЯТА CВ. МАРКA, ЕВАНГЕЛІСТA.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…