1. Літургічны каляндар:

 

  • 28 красавіка, аўторак – успамін cв. Пятра Шанэля, святара і мучаніка альбо успамін cв. Людвіка Марыя Грыньён дэ Манфор, святара;
  • 29 красавіка, серада – СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ.
  • 1 мaя, пятніца – успамін св. Юзафа, рамесніка;
  • 2 мaя, субота – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;

 

  1. Пачынаючы ад пятніцы 1 мая, у 17.15 перад св.Імшой, адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай.

 

  1. 3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

  1. На століку каля бібліятэкі ёсць новыя нумары каталіцкай прэсы.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…