1. Літургічны каляндар:
  • аўторак, 26 мaя – успамін св. Філіпа Нэры, святара.

 

  1. У наступную нядзелю, 31 мая, прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА. За адмаўленне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы), ў гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Ад пятніцы працягваецца навэнна перад гэтай урачыстасцю.

 

  1. Праз увесь месяц май, перад Імшой святой, адпраўляем Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…