1. Літургічны каляндар:

 

  • 1 чэрвеня, панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
  • 3 чэрвеня, серада – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 4 чэрвеня, чацвер – СВЯТА ЕЗУСА ХРЫСТА, НАЙВЫШЭЙШАГА І ВЕЧНАГА СВЯТАРА.
  • 5 мая, пятніца – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
  • 7 чэрвеня, нядзеля – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ.

 

  1. Сёння за прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы) можна атрымаць поўны адпуст.

 

  1. 3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. УВАГА Ад наступнай нядзелі і праз увесь перыяд летні (чэрвень, ліпень, жнівень), Імша святая ў нядзелю будзе адпраўляцца ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.

 

  1. 5. Увесь чэрвень перад св. Імшой – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, ўпрыгожванне знадворку і ў капліцы бярозкамі, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…