- Літургічны каляндар:
- 17 чэрвеня, серада – успамін св.Альберта Хмялеўскага – францішканіна, паўстанца, мастака і святога. Ён найбольш вядомы з адданай парцы для бедных і бяздомных– у гэты дзень свае Імяніны адзначае Сястра Альберта;
- 19 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА. У гэты дзень не абавязвае ўстрыманне ад спажывання мясных страваў;
- 20 чэрвеня, субота – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
- Праз ўвесь месяц чэрвень адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Ад 11 да 18 чэрвеня трывае актава пасля урачыстасці Божага Цела.
18 чэрвеня ў чацвер на заканчэнне актавы, падчас св.Імшы адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне дзяцей, а таксама вянкоў і зёлак.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…