1. Літургічны каляндар:
  • панядзелак 2 чэрвеня, – успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа.
  • серада, 24 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ;
  • субота, 27 чэрвеня – yспамін святога Кірыла Алексан-дрыйскага, біскупа і доктара Касцёла.

 

  1. Праз ўвесь месяц чэрвень перад св.Імшой адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

  1. 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:

1 ліпеня — 18.00

2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00

Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.

Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.  Больш інфармацыі на catholic.by .

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…