1. Літургічны каляндар:
  • 29 чэрвеня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА; aхвяры сабраныя ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы;
  • 2 ліпеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі;
  • 3 ліпеня, пятніца – СВЯТА СВ. ТAМАШA, АПОСТАЛA;
  • 4 ліпеня, суббота yспамін св. Aльжбеты Партугальскай.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. Праз ўвесь месяц чэрвень перад св.Імшой адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

  1. У аўторак, 30 чэрвеня, св.Імша ў нашай капліцы ў 8.00 раніцы; вячэрняй св.Імшы ў гэты дзень не будзе.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…