- Літургічны каляндар:
- 6 ліпеня, панядзелак – yспамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы;
- чацвер, 11 ліпеня – СВЯТА СВ. БЕНЕДЫКТА, абата, апекуна Еўропы. Гэта дзень малітваў у інтэнцыях Святога Айца Бэнэдыкта XVI, з нагоды яго імянін.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў чэрвені: 19 сем’яў – 875 руб. і 20 даляраў.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…