- Літургічны каляндар:
- 22 ліпеня, серада – успамін св. Марыі Магдалены;
- 23 ліпеня, чацвер – СВЯТА СВ. БРЫГІТЫ, законніцы, апякункi Еўропы;
- 25 ліпеня, субота – УСПАМІН св.Якуба Апостала; УСПАМІН Святога Крыштафа, у гэты дзень адзначае Імяніны ксяндз Кшыштаф, папярэдні Пробашч нашай парафіі.
- У наступную нядзелю, 26 ліпеня – ва ўспамін св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў, адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў пасля Імшы св. у 12.00 і 17.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў на мінулым тыдні ў розных працах для парафіі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…