Літургічны каляндар:
- 2 лістапада, панядзелак – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.
- 4 лістапада, серада – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе Гадзінa Чування перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- Пачаўся лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Далей можна складаць выпамінкі – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
3.У гэтыя дні святары наведваюць могілкі:
– у Гатава сустракаемся сёння, у 14.30;
– у Міханавічах – заўтра, 2 лістапада ў 12.00 (каля галоўнага уваходу);
Дакладны расклад знаходзіцца на дошцы аб’яваў, пры ўваходзе ў капліцу, а таксама на catholic.by:
- Кожны дзень праз увесь тыдзень у 16.45 і ў нядзелю, пасля св.Імшы на 11.00 і да св.Імшы на 17.00 ў нашай капліцы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнта.
5 Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў кастрычніку – 15 сем’яў : 700 рублёў і 50 даляраў.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…