- Літургічны каляндар:
- 9 лістапада, панядзелак – СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ.
- 10 лістапада, аўторак – Успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада, серада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада, чацвер – СВЯТА СВ. ЯЗАФАТА, БІСКУПА І МУЧАНІКА.
- Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала.
Тваёй абароне аддаёмся…