1. Літургічны каляндар:
  • 16 лістапада, панядзелак — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай);
  • 17 лістапада, аўторак – успамін св.Альжбеты Венгерскай, законніцы;
  • 21 лістапада, субота — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 22 лістапада, наступная нядзеля – УРАЧЫСТАСЦЬ Пана нашага Езуса Хрыста.

 

  1. Сёння, 15 лістапада, мінае 16 гадоў са дня рэгісрацыі нашай парафіі.

 

  1. Праз увесь лістапад штодзённа перад св.Імшой на 17.30, а ў нядзелю перад св.Імшой у 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…