Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння.  Ахвяры  складзеныя за аплаткі прызначаны на будоўлю нашага касцёла.

  У нашай парафіі ў панядзелак, 30 лістапада, у 17.00 адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Пакутнае для ўсёй парафіі. Яго правядзе кс. Віталій Драздоўскі, пробашч парафіі св. Барбары ў Замосце. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса, дазволіць Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.

 

  1. 1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:

–  аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

–  субота – 17.30

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.

 

  1. Навэнну перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і малітву на ружанцы молімся перад св.Імшой.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • 30 лістапада, панядзелак – Свята св. Андрэя, Апостала.
  • 3 снежня, чацвер – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
  • 4 снежня, пятніца – успамін св. Яна Дамаскіна, прэзбітэра і доктара Касцёла.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 6.45 раніцы. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • першая нядзеля месяца – св.Імша на 11.00 будзе ахвяравана за членаў руж ружанцовых.

 

  1. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.

 

  1. У наступную нядзелю, 6 снежня, прыпадае літургічны ўспамін св. Мікалая, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі гэты Святы таксама збіраецца завітаць у гэты дзень. Дайце знаць усім добрым дзецям, каб прыйшлі на спатканне са св. Мікалаем.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

8 . Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй мужчынам, якія ўчора ахвярна працавалі на будоўлі: праверылі і прыкрылі сцены касцёла, каб не заліваў дождж. Дзякуй за прыбіранне капліцы. Таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а

таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…