1. Літургічны каляндар:

 

  • панядзелак, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;

·      аўторак, 8 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;

  • субота, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадалупы.

 

  1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца ў нашай капліцы наступным чынам:

–  аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

–  субота – 17.30.

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.

 

  1. У панядзелак 7 снежня, у 17.00 у нашай капліцы адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Пакутнае для ўсёй парафіі. Яго правядзе кс.Віталій Драздоўскі, пробашч парафіі св. Барбары ў Замосце. Будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса, дазволіць Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.

 

  1. Навэнну перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і малітву на ружанцы молімся перад св.Імшой.

 

  1. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, запрасць святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa, складзеныя ў лістападзе: 15 сем’яў – 565 рублёў.

 

8 . Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй за прыбіранне капліцы, упрыгожванне яе кветкамі і дэкарацыяй. Таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а

таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за

нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…