1. Чацвер, 31 снежня – апошні дзень у годзе. Пасля св. Імшы ў 17.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім будзем дзякаваць Богу, прасіць у Яго прабачэння і прасіць аб ласках на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам „Цябе ​Бога праслаўляем”, за адмащлення якога можна атрымаць поўны адпуст.

Апоўначы ў 24.00 – адбудзецца Святая имша на распачацце Новага Года.

 

  1. Серада, 1 студзеня, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ. Святая Імша ў 11.00. У гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • 28 снежня, панядзелак – СВЯТА СВЯТЫХ НЕМАЎЛЯТ, МУЧАНІКАЎ.
  • 2 студзеня, субота – Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
  • Наступная нядзеля, 3 студзеня – першая нядзеля месяца. У гэты дзень св. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.
  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…