1. 1. Літургічны каляндар:
  • 6 студзеня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі) – св.Імша ў нашай капліцы ў 19.00. У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2021 год. Традыцыйна, гэтыя пачатковыя літары імёнаў Трох Мудрацоў: Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. На самой справе, гэта скарочана ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Таксама адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  1. Можна запісвацца на калядныя адведзіны. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасьць размовы са святаром, a перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет).

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Віншуем усіх братоў і сясцёр праваслаўных, асабліва з вашых сем’яў, якія будуць святкаваць Нараджэнне Пана. Няхай гэтае свята прынясе перадусім любоў і супакой.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Асаблівым чынам памолімся за абп. Тадэвуша Кандрусевіча, які сёння адзначае сваё 75-годдзе.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…