Літургічны каляндар:

  • 4 сакавіка, чацвер – Успамін св. Казіміра.

 

  1. У нашай парафіі распачаўся час велікапосных рэкалекцый. Святыя Імшы з навукай рэкалекцыйнай пройдуць таксама ў панядзелак 1 сакавіка і аўторак 2 сакавіка ў 17.30. Падчас рэкалекцый будзе магчымасць скарыстаць са споведзі.

 

  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17.30, а пасля  на набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу, 6 сакавіка, Дарогу Крыжовую правядзе ружа ружанцовая Натальі Парашчанка.

 

  1. Песні Жальбы ў нашай капліцы –  у нядзелю за паўгадзіны перад ранішняй св.Імшой.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіренне капліцы ўчора. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…