Літургічны каляндар:
– 8 сакавіка, панядзелак – Успамін св. Яна Божага, законніка;
– 9 сакавіка, аўторак – Успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
- Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17.30, а пасля на Набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу, 12 сакавіка, Дарогу Крыжовую правядуць члены Парафіяльнай Рады.
- Песні Жальбы ў нашай капліцы – кожную нядзелю, адразу пасля св.Імшы на 11.00.
- У бліжэйшую сераду, 10 сакавіка, распачынаецца Навэнна перад Урачыстасцю св. Юзафа.
- Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў лютым: 13 сем’яў – 640 рублёў.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…