Літургічны каляндар:
- аўторак, 16 сакавіка – Гадавіна Асвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску. У архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята;
- серада, 17 сакавіка – успамін святога Патрыка, біскупа;
- пятніца, 19 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ЮЗАФА. У гэты дзень выстаўленне Сакраманта абудзецца ў 18.20, а св.Імша будзе адпраўлена ў 19.00. Адразу пасля св.Імшы сардэчна запрашаем на Набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу, 12 сакавіка, яго правядзе Ружа Ружанцовая мужчын.
- Песні Жальбы ў нашай капліцы – кожную нядзелю, адразу пасля св.Імшы на 11.00.
- Працягваецца Навэнна перад Урачыстасцю св. Юзафа.
- Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіранне капліцы, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…