1. 1. Літургічны каляндар:
  • 3 мaя, панядзелак – СВЯТА СВ. ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ.

 

  1. На гэтым тыдні выпадае:
  • першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
  1. Праз увесь месяц май, перад Імшой святой, адпраўляем Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў красавіку: 14 сем’яў – 680 рублёў, 150 даляраў.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii, жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы, таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…