1. . Сёння за прачытанне гімна „Veni Creator” (Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы) можна атрымаць поўны адпуст. У наступную нядзелю Найсвяцейшай Тройцы скончыцца час велiкоднай споведзi.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • 24 мая, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыя, Маці Касцёла (Успамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў);
  • 26 мая, серада – Успамін св. Філіпа Нэрі, прэзбітэра;
  • 27 мая, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

 

  1. Праз увесь месяц май, перад Імшой святой, адпраўляем Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. . Прыпамінаю, што праз увесь май і летнія месяцы, аж да верасня св.Імшы ў нядзелю будуць адпраўляцца ў 12.00 і 17.00.

5.Сёння пасля Святых Імшаў пры выхадзе з капліцы будуць збірацца ахвяры на адбудову Санктуарыя ў Будславе, за якія шчыра дзякуем.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй сястры Альберце за арганізаваны учора супольны адпачынак. Таксама дзякуй ўсім хто прыняў у ім удзел: дзецям і старэйшым людзям.
  2. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за кашэнне травы, жанчынам за працу пры кветках каля капліцы і ў капліцы, за дастаўку бярозкі для дэкарацыі. Таксама дзякуй тым, хто кожную суботу ахвярна прыбірае капліцу, дзякуй за спеў і службу літургічную, за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…