- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 31 мaя – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Канец маёвага набажэнства;
- аўторак, 1 чэрвеня – успамін св. Юстына, мучаніка;
- чацвер, 3 чэрвеня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙ-ШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Святая Імша ў нашай капліцы ў 17.30; працэсія вакол будуючагася касцёла з нагоды УРАЧЫСТАСЦІ АДБУДЗЕЦЦА Ў НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ 6 чэрвеня пасля св.Імшы на 12.00.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца;
- першая субота месяца;
- першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 12.00 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.
- З 1 чэрвеня і праз увесь месяц перад Імшой св. адмаўляем ружанец, і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
- З 1 па 5 чэрвеня сястра Альберта запрашае дзяцей на ,Канікулы з Богам”. Гэта магчымасць весела і плённа правесці час з Езусам і сябрамі. За больш падрабязнай інфармацыяй і каб запісацца звяртацца да с.Альберты пасля св.Імшы.
- Праз увесь перыяд летні (чэрвень, ліпень, жнівень), Імша святая ў нядзелю будзе адпраўляцца ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за іншыя справы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…