1. Літургічны каляндар:

 

  • 11 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА; успамін св. Барнабы, апостала;
  • 12 чэрвеня, субота – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

  1. Праз увесь чэрвень перад св.Імшой адмаўляем ружанец, і спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

 

  1. Дзякуй с.Альберце за магчымасць для нашых дзяцей весела і плённа правесці час з Езусам і сябрамі падчас “Канікул з Богам”. Таксама дзякуй ўсім дзеткам.

 

  1. Праз увесь перыяд летні (чэрвень, ліпень, жнівень), Імша святая ў нядзелю будзе адпраўляцца ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў маі: 14 сем’яў – 715 рублёў.

 

  1. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуюцца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Дзякую за прыгожыя дэкарацыі пры алтарах вакол нашага будуючагася касцёла, за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за спеў і службу літургічную, за іншыя добрыя справы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…