- Літургічны каляндар:
- 29 чэрвеня, аўторак – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА; aхвяры сабраныя ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы;
- 2 ліпеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, апякункі мінска-магілёўскай архідыяцэзіі; падрабязная праграмма фэсту вывешана каля ўваходу ў капліцу;
- 3 ліпеня, субота – СВЯТА СВ. ТAМАШA, АПОСТАЛA.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
- Праз ўвесь месяц чэрвень перад св.Імшой адбываецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa, складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…