1. Літургічны каляндар:
  • 22 ліпеня, чацверУСПАМІН св. Марыі Магдалены;
  • 23 ліпеня, пятніца – СВЯТА СВ. БРЫГІТЫ, законніцы, апякункi Еўропы;
  • 25 ліпеня, нядзеля – прыпадаюць:

УСПАМІН св.Якуба Апостала;

     УСПАМІН Святога Крыштафа- у гэты дзень адзначае Імяніны ксяндз Крыштаф, папярэдні Пробашч нашай парафіі – памятайце пра яго ў малітве. Ва ўспамін св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў пасля Імшы св. у 12.00 і 17.00.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за пакос травы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…