1. Літургічны каляндар:
  • пятніца, 3 верасня – успамін cв. Грыгoрыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адмовім тры часткі ружанца святога ў гэтай інтэнцыі;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца;
  • першая нядзеля месяца- cв. Імша будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

 

  1. З наступнай нядзелі св.Імшы ў нашай капліцы будуць адпараўляцца ў 11.00 i 17.00

 

  1. Падчас св. Імшы на 11.00 и 17.00 ў наступную нядзелю, 5 верасня – благаслаўленне дзяцей, настаўнікаў і катэхетаў перад пачаткам навучальнагагода, a таксама асвячэнне школьных прыладаў.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…