1. Літургічны каляндар:
    • панядзелак, 13 верасня – успамін св.Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара;
  • аўторак, 14 верасня, выпадае СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. Пасля св.Імшы на 17.30 сустракаемся каля крыжа пры дарозе, які паставілі ў 2012 годзе каля кальца пры ўездзе да Гатава. Там адмовім Каронку да Божай Міласэрнасці. Сардэчна запрашаю кожнага, хто можа прыйсці;
  • чацвер, 16 верасня – успамін Св. Карнэліуша, папы і Цыпрыяна, біскупа, мучаніка;
  • субота, 18 верасня – успамін Св. Станіслава Косткі, законніка;

 

  1. Адпуст памяці патрона нашай парафіі св. Міхала Арханёла прыпадае ў гэтым годзе ў сераду, 29 верасня. У гэты дзень у нашай капліцы будзе адпраўлена св.Імша ў 19.00.

 

  1. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

    Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала…