- Літургічны каляндар:
- панядзелак, 27 верасня – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара;
- серада, 29 верасня – СВЯТА СВ. МІХАЛА АРХАНЁЛА, СВ. ГАБРЫЭЛЯ І РАФАЛА, АРХАНЁЛАЎ;
- чацвер, 30 верасня – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
- пятніца, 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
- субота, 2 кастрычніка – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі ;
- першая нядзеля месяца- cв. Імша будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.
- Ад панядзелка 20 верасня распачалася навэнна перад Святам св. Арханёла Міхала, галоўнага апекуна Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала, Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла і нашай парафіі. Адпуст памяці прыпадае ў гэтым годзе ў сераду, 29 верасня. У гэты дзень у 19.00 Імшу св. адправіць кс. біскуп Юрый Касабуцкі.
- Ад пятніцы, 1 кастрычніка, распачынаецца ружанцовае набажэнства.
- Пры нашай парафіі па аўторкам а газдіне 15.30 будзе збірацца група “Чытаем разам Слова Божае”. Запрашаем усіх, каму за 40.
- Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты. Заахвочваю бацькоў, каб дапамагалі дзецям наведваць заняткі рэлігіі. Дакладны расклад катэхез можна паглядзець на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў капліцу і на нашай інтэрнэтавай старонцы.
- 7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, тым, хто прыняў удзел у суботніку. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…