Літургічны каляндар:

  • 24 снежня, пятніца – Вігілія Божага Нараджэння;
  • 25 снежня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА; у гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
  • 26 снежня, нядзеля – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ, ЮЗАФА. Падчас Святых Імшаў адбудзецца аднаўленне шлюбных абяцанняў.

 

  1. Апошняя cв. Імша раратняя будзе адпраўлена ў нашай капліцы ў пятніцу ў 6.45 раніцы.

 

  1. Пры алтары ёсць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, кабпадчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі. Таксама можна ўзяць сена для Яселькаў. Складзеныя ахвяры прызначаюцца на будоўлю нашага касцёла.

 

  1. У пятніцу, 24 снежня, у 24.00 гадзіны запрашаю на Імшу святую якая называецца Пастэрка.

 

  1. У суботу, 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана св.Імша ў 11.00. Паводле традыцыі усе, хто праз 9 месяцаў штодзённа маліўся аб уратаванні жыцця ненароджанага дзіцяці, прынясуць і пакладуць каля жолаба Пана Езуса ружу – гэта для Яго найпрыгажэйшы падарунак.

 

  1. У краме парафіяльнай можна набыць свечкі, якія мы запалім у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Таксама можна набыць календары і розныя прыгожыя святочныя рэчы. Усе ахвяры прызначаны на будоўлю нашага касцёла.

 

Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

Дзякую сардэчна  за розныя працы для парафіі: за прыбіранне капліцы. Няхай Бог адудзячыць кожнаму паводле яго ахвярнасці.  Дзякуй за сумесную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае жыццё нашай парафіі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…