1. Літургічны каляндар:
  • 3 студзеня, чацвер –   Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса.
  • 6 студзеня, чацвер –   УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА.

(Тры Каралі) – св.Імша ў нашай капліцы ў 19.00. Кожны мае абавязак, пад грахом, быць ў гэты дзень на Святой Імшы, а таксама паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2021 год. Традыцыйна, гэтыя пачатковыя літары імёнаў Трох Мудрацоў: Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. На самой справе, гэта скарочана  ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца. Святая Імша ў 17.30 будзе адпраўлена ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Таксама адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. На 7 студзеня ў пятніцу удзелена дыспэнза – дазвол на спажыванне мясных страў.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў снежні: 20 сем’яў – 1380 рублёў і 150$. Дзякую за ахвяраванні складзеныя за аплаткі – 300 р.

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Віншуем усіх братоў і сясцёр праваслаўных, асабліва з вашых сем’яў, якія будуць святкаваць Нараджэнне Пана. Няхай гэтае свята прынясе перадусім любоў і супакой.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…