- Літургічны каляндар:
- 8 лютага, аўторак – успамін Жазэфіны Бакіты, панны;
- 10 лютага, чацвер – успамін св.Схалястыкі, панны;
- 11 лютага, пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, сусветны дзень хворых, Святая Імша ў 17:30 з намашчэннем хворых;
- У нашай парафіі трываюць Калядныя адведзіны. Запісвацца можна ў святароў у закрыстыі.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі: за прыбіренне капліцы, за ачышчэнне ад снегу пляцоўкі перад Цэнтрам, за спеў і службу літургічную. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.
Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…