1. Літургічны каляндар:
  • 22 лютага, аўторак – Свята Катэдры св. Пятра, апостала;
  • 23 лютага, серада – Успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка;
  • 25 лютага, пятніцаСВЯТА НАЙСВЯЦЕЙШАГА АБЛІЧЧА – гэта галоўнае свята Кангрэгацыі сясцёр Аблічанак, да якой належыць сястра Альберта. Кожны дзень перад св.Імшой молімся Навэнну.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…