1. 1. Літургічны каляндар:
  • 7 сакавіка, панядзелак – Успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц;
  • 8 сакавіка, аўторак – Успамін св. Яна Божага, законніка;
  • 9 сакавіка, серада – Успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.

 

  1. Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 сакавіка, іх правядзе кс. Павел Эйсмант. Расклад наступны:

11 сакавіка, пятніца:

16:45 – Адарацыя;

17:30 – Святая Імша і Крыжовы шлях.

12 сакавіка, субота:

16:45 – Адарацыя;

17:30 – Святая Імша і Крыжовы шлях.

13 сакавіка, нядзеля

13:00 – Песні ЖАЛЬБЫ

13:30 – Святая Імша.

 

  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаю на Святую Імшу ў 17.30, а пасля на набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу яго правядзе Рада Парафіяльная.

 

  1. У чацвер 10 сакавіка ў 20:00 у парафіі Святога Духа, Чыжоўка, адбудзецца адарацыя моладзі Мінска ў інтэнцыі міру.

 

  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў лютым.

 

  1. З рацыі свята 8 сакавіка, прыміце найлепшыя пажаданні нашыя дарагія жанчыны. Няхай Бог благаслаўляе Вам і дае сілы на кожны дзень.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі: за прыбіранне капліцы. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…