1. Літургічны каляндар:
  • 16 сакавіка, серада – Свята Гадавіны Пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску;
  • 19 сакавіка, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. У гэты дзень усе вернікі маюць абавязак удзельнічаць ў Святой Імшы і ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Кожны дзень трывае навэнна да св. Юзафа. Просім ў гэтага Заступніка апекі ў будаўніцтве нашага касцёла.

 

  1. 2.На гэтым тыдні св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца наступным чынам:
  • кожны будні дзень і суботу –  30;
  • у нядзелю – 11.00 і 17.00.

 

  1. 3. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
  • Дарога Крыжовая – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30;
  • Песні Жальбы – у кожную нядзелю.

 

  1. 4. У пятніцу, 18 сакавіка, пасля св.Імшы на 17.30 Дарогу Крыжовую правядзе ружа ружанцовая Натальі Парашчанка.

 

  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

 

  1. З 28 сакавіка па 1 красавіка (панядзелак – пятніца)

пры нашым Пастаральным Цэнтры плануем правесці для  дзяцей „Канікулы з Богам”.  За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца  да сястры Альберты.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…