Літургічны каляндар:

 

  • 4кpacавіка, панядзелак – успамін св. Ізыдара, біскупа і доктара Касцёла;
  • 5 кpacавіка, аўторак – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, святара;
  • 7 кpacавіка, чацвер – успамін св. Жана Батыста Сальскага, святара.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:

 

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;

 

  1. Наступная нядзеля, 10 красавіка, гэта ўжо Пальмовая Нядзеля, альбо Нядзеля Мукі Пана. Літургія распачнецца ў 11.00 на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы.

 

  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 17.30, а пасля на Набажэнства Крыжовага Шляху. У бліжэйшую пятніцу Дарогу Крыжовую правядзе Ружа ружанцовая мужчын.

 

  1. Песні Жальбы ў нашай капліцы – кожную нядзелю, адразу пасля св.Імшы на 11.00.

 

  1. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, каб мог іх адведаць на працягу Вялікага Посту; паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў сакавіку: 16 сем’яў – 740 рублёў.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй сястры Альберце за  праведзеныя на мінулым тыдні “Канікулы з Богам”. Дзякуй сястры і дзецям за розныя прыгожыя, святочныя рэчы, якія яны зрабілі падчас канікулаў. Усю гэту прыгажосць, а таксама вербачкі можна набыць за ахвяру ў нашай “краме парафіяльнай”. Усе складзеныя ахвяры будуць прызначаны на будоўлю нашага касцёла.

Няхай Пан Бог адудзячыць кожнаму, хто прыйшоў на так званы “суботнік”. Зрабілі не ўсё, што планавалася. На жаль надвор’е не паспрыяла. Калі яно зменіцца, то можна будзе прыйсці і ў будні дзень і ў наступную суботу. Праца знойдзецца для кожнага і ў Цэнтры і з надворку.

Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…