1. 1. Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:

 

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР ( 14 красавіка)
19.00 – Імша Вячэры Пана.  Aдарацыя Пана Езуса ў цямніцы да гадзіны 23.00.

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (15 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя (спіскі на дошцы пры ўваходзе ў капліцу).

19.00 – Крыжовы шлях (звонкі).

Пасля – Літургія Мукі Пана. Яна заканчваецца Aдарацыяй Пана Езуса ў гробе, якая будзе трываць да 24.00.

У гэты дзень распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.

Ахвяры, сабраныя ў Вялікую Пятніцу пад час адарацыі Крыжа Пана прызначаюцца на патрэбы касцёла Гроба Панскага ў Святой Зямлі.

Вялікая пятніца – дзень сціслага посту.

ВЯЛІКАЯ СУБОТА (16 красавіка)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя Пана Езуса ў грабніцы. (спіскі на дошцы пры ўваходзе ў капліцу)

Асвячэнне велікодных страў у нашай капліцы ў гэты дзень:

  • 10.00;
  • 13.00;
  • i пасля Літургіі.

21.00 – ЛІТУРГІЯ ВІГІЛІІ ПАСХАЛЬНАЙ.

Прашу прыйсці на гэту літургію са свечкамі, таму што будзем аднаўляць абяцанні хросту.

 

ВЯЛІКДЗЕНЬ (17 кpаcaвіка)
07.00 – Рэзурэкцыя

11.00 – Св. Імшa.  Вечаровый св.Імшы ў гэты дзень не будзе.

 

  1. У Велікодны панядзелак (18 красавіка) cв. Імшa ў 17.30.

 

  1. У нашай краме парафіяльнай можна набыць “вербачкі” і іншыя рэчы зробленыя дзецьмі, сястрой Альбертай і нашымі парафіянкамі, таксама свечкі, святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні. Ахвяры, складзеныя за іх, прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто ахвяраваў свой час у розных працах для парафіі: тым, хто прыбіраў пляцоўку каля Цэнтра і вакол яго, хто прыбраў капліцу, зрабіў прыгожыя вербачкі і іншыя рэчы. Дзякуй за спеў, службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
  2. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…