1. Заўтра, 18 красавіка другі дзень Святаў – Велікодны панядзелак. Св. Імшa ў 17.30. Праз увесь тыдзень перад св. Імшой адпраўляем Навэнну да Божай Міласэрнасці.

 

  1. У наступную нядзелю, 24 красавіка – Свята Божай Міласэрнасці, парафія ў Лошыцы перажывае адпуст. Імшу св. у 12.00 будзе адпраўляць кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

  1. У нашай капліцы ў гэты дзень, 24 красавіка св.Імшы – у  10.00  і 17.00;

 

  1. Сардэчна дзякую ўсім, хто дапамагаў у прыгатаваннях і перажывнні Трыдуума Пасхальнага: за прыгожую дэкарацыю цямніцы і Гроба Пана; за падрыхтоўку літургічнага спеву; міністрантам за верную службу пры алтары; усім, хто удзельнічаў у літургіі; усім, хто трываў на адарацыі ў гэтыя дні – няхай Езус Змёртвыхпаўсталы благаслаўляе.

Дзякуй за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.  Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…