1. Літургічны каляндар

25 красавіка, панядзелак – Свята  св. Марка, евангеліста;

23 красавіка, пятніца –  Свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі еўропы.

 

  1. Сёння, 24 красавіка, Свята Божай Міласэрнасці – Пан Езус у аб’яўленнях, якія пераказаў праз святую Сястру Фаўстыну, пакінуў запаведзь, што ўсе, хто сёння годна прыме святую Камунію, адмовяць Вяночак да Божай Міласэрнасці – змогуць атрымаць шмат надзвычайных ласкаў.

 

  1. Наша суседняя парафія ў Лошыцы сёння перажывае адпуст. Імша св. у 12.00.

 

  1. Ад наступнай нядзелі і праз увесь май перад Святой Імшой вечаровай будзем адпраўляць набажэнствы маёвыя.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі, за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную.  Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі.

Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…