Традыцыйна ў чацвёртую Велікодную нядзелю, званую нядзеляй Добрага Пастыра, Каталіцкі Касцёл моліцца аб пакліканнях да святарства.

  1. Літургічны каляндар:
  • 13 мая, пятніца – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
  • 14 мая, субота – Свята св. Мацея, апостала.

 

  1. 2. УВАГА!!! У панядзелак 9 мая у нашай капліцы св.Імша ў 8.00. Вечаровай св.Імшы ў гэты дзень не будзе.

 

  1. Праз увесь май перад Святой Імшой, будзем адпраўляць набажэнствы маёвыя. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы, за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…