1. 1. Літургічны каляндар:
  • 31 мая, аўторак – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ;
  • 1 чэрвеня, серада– Успамін св. Юстына, мучаніка;

У гэты дзень у нашай капліцы св.Імша ў 8.00 раніцы, вечаровай св.Імшы не будзе;

  • 3 чэрвеня, пятніца – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў;
  • 5 чэрвеня, нядзеля – УРАЧЫСТАСЦЬ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА.
  1. Трывае навэнна перад Урачыстасцю спаслання Духа Святога.

 

  1. Ад 1 чэрвеня і праз увесь гэты месяц перад Святой Імшой будзе адпраўляцца Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

  1. Нагадваем, што ад нядзелі 5 чэрвеня і праз усё лета (чэрвень, ліпень, жнівень) нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00.

 

  1. У наступную нядзелю, 5 чэрвеня, падчас Св. Імшы ў 12.00 у нашай парафіі будзе Урачыстасць І Святой Камуніі. Молімся, каб дзеці і іх сем’і найлепшым чынам падрыхтаваліся да гэтай падзеі і каб на працягу ўсяго жыцця карміліся Целам Хрыста.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы, за пакос травы, за спеў і службу літургічную, за іншыя добрыя справы, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…