1. Літургічны каляндар:

 

  • 13 чэрвеня, панядзелак – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла;
  • 16 чэрвеня, чацверУРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Святая Імша ў нашай капліцы ў 17.30; працэсія вакол будуючагася касцёла з нагоды УРАЧЫСТАСЦІ АДБУДЗЕЦЦА Ў НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ 19 чэрвеня пасля св.Імшы на 12.00.

 

  1. Нагадваю, што праз усё лета (чэрвень, ліпень, жнівень) нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 12.00 і 17.00. У іншыя дні Імша вячэрняя будзе як звычайна ў 17.30.

 

  1. Праз увесь чэрвень, кожны дзень, перад св.Імшой спяваем літанію да Сэрца Пана Езуса. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

 

  1. Будслаўскі фэст у гэтым годзе пройдзе 1 – 2 ліпеня пад дэвізамКаралева супакою, маліся за нас”. Падрабязная інфармацыя вывешана на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў каплічку.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…