- Літургічны каляндар:
- 22 ліпеня, пятніца – свята св. Марыі Магдалены;
- 23 ліпеня, субота – свята св.Брыгіты, законніцы, апякункi Еўропы;
- у наступную нядзелю 24 ліпеня, ва УСПАМІН Святога Крыштафа, апякуна вадзіцеляў, адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў пасля Імшы св. у 12.00 і 17.00;
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за пакос травы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне ддаёмся…