- Літургічны каляндар:
- 25 ліпеня, панядзелак – прыпадаюць:
успамін св.Якуба Апостала;
успамін Святога Крыштафа – у гэты дзень адзначае Імяніны ксяндз Крыштаф, папярэдні Пробашч нашай парафіі – памятайце пра яго ў малітве.
- аўторак, 26 ліпеня,– успамін св. св. Яўхіма і Ганны, бацькoў Найсвяцейшай Панны Марыі;
- пятніца, 29 ліпеня – святых Марты, Марыі і Лазара.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будову нашага касцёла складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуюцца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Дзякую за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за спеў і службу літургічную, за іншыя добрыя справы. Дзякую таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
- Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.Тваёй абароне аддаёмся…